Беларусь чакаюць спякотныя выхадныя: узгадваем правілы бяспекі на вадзе

Выхадныя абяцаюць быць вельмі спякотнымі: тэмпература ў некаторых раёнах перавысіць +30°С. Усім, хто сабраўся правесці іх ля вадаёмаў, нагадваем асноўныя правілы бяспекі: купайцеся ў спецыяльна адведзеных месцах, дзе дзяжураць ратавальнікі; не купайцеся ў стане алкагольнага ап’янення; не падплывайце да блізка судоў, катэраў, лодак, плытоў, не нырайце пад іх; не заплывайце за буйкі і іншыя агароджы;