
08.08.2023
Навіны арганізацый
Беларусь чакаюць спякотныя выхадныя: узгадваем правілы бяспекі на вадзе
Выхадныя абяцаюць быць вельмі спякотнымі: тэмпература ў некаторых раёнах перавысіць +30°С. Усім, хто сабраўся правесці іх ля вадаёмаў, нагадваем асноўныя правілы бяспекі:
- купайцеся ў спецыяльна адведзеных месцах, дзе дзяжураць ратавальнікі;
- не купайцеся ў стане алкагольнага ап’янення;
- не падплывайце да блізка судоў, катэраў, лодак, плытоў, не нырайце пад іх;
- не заплывайце за буйкі і іншыя агароджы;
- не купайцеся ў адзіночку ў вячэрні і начны час сутак;
- не выпускайце з поля зроку свайго дзіцяці.
Таксама важна ведаць, што рабіць, калі вы тонеце або сутарга звяла мышцы. Для гэтага паглядзіце кароткі відэаролік.