Электронныя звароты

Грамадзяне і індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама юрыдычныя асобы могуць накіраваць электронны зварот УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска». Усе звароты разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства – Закона Рэспублікі Беларусь №300-3 ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”. У адпаведнасці з Законам электронны зварот:

  1. выкладаецца на беларускай або рускай мовах
  2. павінна адпавядаць патрабаванням да зместу
  3. павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.

Электронны зварот у абавязковым парадку павінен ўтрымліваць:

для грамадзян
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна;
  • тэлефон для сувязі(абавязкова).
для юрыдычных асоб
  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўная найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы;
  • тэлефон для сувязі(абавязкова).

Адказ на электронны зварот

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, адзначанай ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь №300-3 ад 18 лiпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”.

Адмова ў разглядзе электроннага звароту

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасу яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытання;
  • ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • ўтрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі адрасата;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Адкліканне электроннага звароту

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Тэматыка зваротаў