Прыём сцёкаў у каналізацыю

УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» аказвае платныя паслугі па прыёме сцёкаў у гарадскую дажджавую каналізацыю.

Разлік за аказанне паслуг па водаадвядзенні (каналізацыі) праводзіцца на падставе Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2016 г. №788 “Аб зацвярджэнні Правілаў карыстання цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі) у населеных пунктах”.

Разлік кошту паслуг па прыёме сцёкаў паверхневых сцёкавых вод (С) ажыцяўляецца па формуле:

С=Wмес×T

дзе Wмес – сярэднямесячны аб’ём паверхневых сцёкавых вод, м3 і разлічваецца паводле Дадатку 1.

Т – тарыф на паслугі па водаадвядзенню паверхневых сцёкавых вод у камунальныя сеткі дажджавой каналізацыі, роўны 0,2022 руб. за 1 м3 без ПДВ, і тарыф на паслугі па водаадвядзенні вытворчых сцёкавых вод у камунальныя сеткі дажджавой каналізацыі, роўны 0,2862 руб. за 1 м3 без ПДВ у адпаведнасці з Рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта №734 ад 01.03.2018г.

Дакументы

Дакументы, неабходныя для заключэння дагавора

Для заключэння дагавора на прыём сцёкаў у гарадскую дажджавую каналізацыі просім прадаставіць дакументы:

  • рэквізіты прадпрыемства;
  • чарцяжы з нанясеннем сетак гаспадарча-бытавой каналізацыі і дажджавой каналізацыі, з указаннем кропак урэзкі ў гарадскія сеткі гаспадарча-бытавой і дажджавой каналізацыі;
  • завераную копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі прадпрыемства;
  • завераную копію пасведчання аб рэгістрацыі зямельнага ўчастка;
  • інфармацыю аб наяўнасці ачышчальных збудаванняў;
  • дадаткова для разліку сцёкавых вод, якія адводзяцца з Вашага прадпрыемства ў сетцы дажджавой каналізацыі просім даць інфармацыю згодна з Дадаткам 2.

Па пытаннях прадастаўлення паслуг па прыёме сцёкаў у гарадскую дажджавую каналізацыю:

  • +375(17) 378-74-12