Палітыка якасці
Сучасны свет дыктуе свае ўмовы і правілы. Каб быць паспяховым ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі і адпавядаць патрабаванням спажыўцоў, неабходна не толькі ўводзіць найноўшыя тэхналогіі і інавацыі, але ўвесь час сачыць за якасцю выконваемых работ і паслуг. УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» – не выключэнне. З’яўляючыся шматпрофільнай арганізацыяй, якая выконвае шырокі спектр работ па рамонце і добраўпарадкаванні вуліц Ленінскага раёна Мінска, яна імкнецца ў сваёй дзейнасці прытрымлівацца міжнародным стандартам якасці і прад’яўляе высокія патрабаванні да сваіх працаўнікоў.
Якасць для нас – давер спажыўцоў, пашырэнне рынку выконваемых работ і матэрыяльны дабрабыт кожнага работніка.
В.В. Цімашэнка
Мэтай дзейнасці арганізацыі з’яўляецца будаўніцтва, рэканструкцыя, рамонт аўтамабільных дарог і абслугоўванні вуліц Ленінскага раёна, якія б задавальнялі спадзяванням спажыўцоў, адказвалі ўсім заканадаўчым і нарматыўным патрабаванням, забяспечвалі неабходную эксплуатацыйную надзейнасць і бяспеку.
Кіраўніцтва УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» вызначыла наступныя спосабы рэалізацыі гэтай мэты:
- забеспячэнне функцыянавання сістэмы менеджменту якасці і пастаяннага павышэння яе выніковасці;
- паэтапнае тэхнічнае пераўзбраенне і асваенне перадавых тэхналогій;
- пастаяннае паляпшэнне эканамічных паказчыкаў гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства і сацыяльнай абароненасці персаналу;
- стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць ўцягнутасць ўсіх работнікаў у працэс кіравання якасцю;
- пастаяннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню персаналу на аснове працэсу перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі.
Дырэктар бярэ на сябе адказнасць за адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці дастасавальным патрабаванням, пастаяннае паляпшэнне і забеспячэнне неабходнымі рэсурсамі для рэалізацыі Палітыкі ў галіне якасці і заклікае ўсіх супрацоўнікаў прытрымлівацца абранай Палітыцы