
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
Другая нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з гэтым святам беларусаў. Паважаныя суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У гэтых сімвалах увасабляецца памяць пакаленняў, адлюстроўваюцца нацыянальная самасвядомасць і няпросты гістарычны шлях народа, звязваюцца разам

Міхаіл Орда: “Сімвалы нашай дзяржавы вызначаны народам”
Аб гэтым Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі заявіў журналістам на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання дзяржаўных сімвалаў, якая адбылася сёння на Плошчы Дзяржаўнага флага. – Сімвалы нашай дзяржавы вызначаны народам. На рэферэндуме 1995 года людзі вырашылі, якімі мусяць быць герб і сцяг. Яны выбралі якраз тыя сімвалы нашай дзяржаўнасці, якія адлюстроўваюць найбольш блізкія і дарагія нам рэчы, –