Міхаіл Орда: “Сімвалы нашай дзяржавы вызначаны народам”

Аб гэтым Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі заявіў журналістам на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання дзяржаўных сімвалаў, якая адбылася сёння на Плошчы Дзяржаўнага флага.

– Сімвалы нашай дзяржавы вызначаны народам. На рэферэндуме 1995 года людзі вырашылі, якімі мусяць быць герб і сцяг. Яны выбралі якраз тыя сімвалы нашай дзяржаўнасці, якія адлюстроўваюць найбольш блізкія і дарагія нам рэчы, – адзначыў Міхаіл Орда. – У гэтых сімвалах захоўваецца гістарычная памяць. Сцяг пераклікаецца са шматлікімі важнымі гістарычнымі падзеямі нашай краіны. Пад падобным сцягам у мінулым стагоддзі сфармаваліся межы сучаснай Беларусі. Герб расказвае пра тое, што ў гэтай краіне жывуць вельмі прыгожыя і працавітыя людзі, якія жадаюць усяму свету толькі дабра і шчасця. Пад гэтымі сімваламі наша маладая краіна прайшла каласальны шлях свайго развіцця. І я ўпэўнены, што наперадзе нас чакаюць яшчэ вельмі шмат добрых, добрых і вялікіх здзяйсненняў пад гэтымі знакамі.