Змены ў сістэме падачы зваротаў грамадзян і юр. асоб

З 2 студзеня 2023 г. уступае ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (з дапаўненнямі і змяненнямі ў рэдакцыі ад 28 чэрвеня 2022 г.).

Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (рэд. ад 28 чэрвеня 2022 г.) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх з дапамогай Адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей – Сістэма зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да Сістэмы зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).