З 13 па 15 мая ДАІ Мінска праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту

З 13 па 15 мая сталічная Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам мотатранспарту.

На час акцыі запланаваны мерапрыемствы, накіраваныя на растлумачэнне правілаў бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху вадзіцеляў матацыклаў і мапедаў, фарміраванне ўзаемаветлівых адносін з іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Будзе арганізавана прафілактычная работа па павышэнні дысцыплінаванасці і культуры ваджэння ўладальнікаў мотатранспарту.

Прадугледжана правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў з выкарыстаннем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з прыцягненнем мотапатруляў.

Экіпажы ДАІ арыентаваны на выяўленне вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання адпаведнай катэгорыі, а таксама парушэнняў хуткаснага рэжыму. Не застануцца без увагі язда без моташлема і язда на канструктыўна змененых і не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку двухколавых транспартных сродках.