XXIV Спартакіяда: Лыжныя гонкі – 2022

2 лютага 2022 года ў рамках XXIV Спартакіяды адбыліся спаборніцтвы па лыжных гонках сярод работнікаў прадпрыемстваў Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў МПіКБП. Спаборніцтвы прайшлі на лыжаролернай трасе ў мікрараёне “Вяснянка”. Спартыўнае спаборніцтва сабрала больш за 100 удзельнікаў, сярод якіх была і каманда лыжнікаў УП “Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска”. Усе спартсмены-аматары атрымалі не толькі зарад пазітыву і прыемных эмоцый, але і памятныя прызы і сувеніры.

XXIV Спартакіяда: Лыжныя гонкі - 2022 (рэпартаж)