Вялікі Мінскі Кірмаш 2022!

У гэтыя выхадныя (24-25 верасня) на пляцоўцы каля Палаца спорту разгорнецца Вялікі Мінскі Кірмаш.

У продажы будзе прадстаўлены шырокі выбар тавараў айчынных вытворцаў (больш за 100 удзельнікаў з усёй краіны): ад прадуктаў харчавання да адзення і тканак.

Свежае мяса і каўбасы, сезонная гародніна, вырашчаныя працаўнікамі вёскі, прадукты пчалярства і не толькі!

Не абыдзецца і без канцэртнай праграмы!

Урачыстае адкрыццё кірмашу адбудзецца ў суботу (24 верасня) у 11.00.

Час працы кірмашу.

  • Субота: 11:00 – 19:00
  • Нядзеля: 10:00 – 15:00

НЕ Прапусціце!.