Вада – не толькі радасць, але і бяда

Ратавальнікі нагадваюць аб захаванні правіл бяспекі на вадаёмах

Усяго толькі некалькі гарачых дзянькоў лета, але няшчасныя выпадкі на вадаёмах, на жаль, маюць месца быць. Наперадзе яшчэ два месяцы купальнага сезону, таму НС, якія адбыліся на вадзе, выклікаюць непадробную трывогу. Трагічныя выпадкі адбываюцца, як з дарослымі, так і з дзецьмі. Выязджаючы на «шашлыкі», пасля прыняцця спіртных напояў многія губляюць кантроль над сітуацыяй. Нездарма кажуць, што п’янаму мора па калена. Строга забараняецца купацца ў вадаёмах у нецвярозым стане. Алкаголь пашырае сасуды, і пасля апускання ў халодную ваду надыходзіць рэзкі спазм. Ва ўмовах адкрытага вадаёма гэта можа каштаваць жыцця. Правілы бяспекі на вадзе забараняюць падплываць блізка да судоў – пры іх набліжэнні ўзровень вады рэзка павышаецца. Акрамя таго, вядомыя выпадкі зацягвання плаваючых людзей пад дно цеплахода. Забараняюцца скачкі ў ваду з лодак, катэраў, пірсаў і іншых аб’ектаў, не прыстасаваных для гэтых мэтаў.

Дзеці не павінны знаходзіцца каля вады без дарослых. Гэтага правіла ўсе дарослыя абавязаны няўхільна прытрымлівацца. Таксама не пакідаць дзіця каля вады пад наглядам чужых людзей або ў кампаніі дзяцей-аднагодкаў. Нават прысутнасць старэйшых па ўзросце хлопцаў не гарантуе бяспеку малодшаму з дзяцей. Бо для таго, каб аказаць дапамогу тапельцу, трэба ўмець добра плаваць і валодаць навыкамі выратавання на вадзе. А хіба дзіця зможа справіцца з функцыямі выратавальніка, калі раптам спатрэбіцца дапамога.

Не дазваляйце дзіцяці, скакаць у ваду з абрываў, мастоў ці іншых узвышэнняў. Буйкі створаны для таго, каб адмераць бяспечную адлегласць у вадаёме, далей якога нельга заплываць. На вадзе катэгарычна забаронены гульні, падчас якіх паднырваюць, хапаюць адзін аднаго за ногі і пачынаюць тапіць. Такія забавы трэба неадкладна спыняць. Спалоханы чалавек можа неспадзявана нанесці жартаўніку сур’ёзную траўму або сам пацярпець ад жарту. Бацькі павінны растлумачыць, у чым небяспека знаходжання дзяцей на водных аб’ектах без дарослых і якія наступствы.

Адпачываючы, не забывайце аб правілах бяспекі. Паклапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх.