21.03.2026
Мерапрыемствы, Навіны
Урачыстыя ўзнагароджанні працаўнікоў прадпрыемства
Напярэдадні Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь адбыліся ўрачыстыя ўзнагароджанні працаўнікоў прадпрыемства. За неацэнны ўклад у падтрыманне парадку члены працоўнага калектыву УП “Рэмаўтадар Ленінскага
раёна г. Мінска” былі ўдастоены ўзнагародамі розных узроўняў.












