Прафілактычная акцыя «Бяспечны двор»

Напярэдадні вясновых канікул з 21 па 25 сакавіка сталічная ДАІ правядзе прафілактычную акцыю «Бяспечны двор».

Мерапрыемствы закліканы прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і арыентаваны на папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей у жылых зонах і на дваровых тэрыторыях.

У гэты перыяд інспектары ДАІ нагадаюць хлопчыкам і дзяўчынкам асноўныя аспекты бяспечных паводзін, захаванне якіх дасць магчымасць пазбегнуць траўм на дарозе. Прафілактычныя гутаркі пройдуць як ва ўстановах адукацыі, так і ў месцах збору непаўналетніх, на дзіцячых пляцоўках, стадыёнах і г.д.

Пад пільнай увагай апынуцца і вадзіцелі, якія не даюць перавагі ў руху пешаходам і парушаюць правілы паркоўкі ў дварах і жылых зонах. З мэтай спынення парушэнняў правілаў спынення і стаянкі транспартных сродкаў будзе ажыццяўляцца прымусовае адбуксіраванне машын, прыпаркаваных з парушэннем ПДР.

Дарэчы, за два месяцы бягучага года ў Мінску ўжо адбылося сем ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх восем дзяцей атрымалі траўмы. У сакавіку зарэгістраваны выпадак траўміравання дзіцяці, якое трапіла пад колы аўтамабіля ў двары.

УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама