Прафілактычная акцыя «Бяспечная дарога ў школу»

З 4 па 8 красавіка сталічная Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычную акцыю «Бяспечная дарога ў школу».

У гэты перыяд у навучальных установах пройдуць дадатковыя заняткі па бяспечных паводзінах на дарозе і тлумачэнні ПДР. Акрамя таго, у гадзіны пікавага ранішняга руху школьнікаў дадатковыя экіпажы ДАІ забяспечаць бяспеку дарожнага руху паблізу ад устаноў адукацыі. Інспектары дапамогуць дзецям перасекчы праезную частку, а таксама пракантралююць выкананне вадзіцелямі-бацькамі правілаў праезду пешаходных пераходаў і перавозкі непаўналетніх пасажыраў. Такія дзяжурствы працягнуцца да 6 красавіка.

Перыяд заканчэння школьных канікул і пачатак навучальнага працэсу характарызуецца наяўнасцю шэрагу пагроз забеспячэнню бяспекі дзяцей на дарогах. Адной з асноўных рызык з’яўляецца павелічэнне інтэнсіўнасці руху транспарту паблізу ад школ, абумоўленае актыўным выкарыстаннем бацькамі асабістых аўтамабіляў. Акрамя таго, за час канікулаў дзеці ў той ці іншай меры страчваюць навыкі бяспечных паводзін на дарозе.