Планаванне дзеянняў пры НС

Напярэдадні Адзінага дня бяспекі, які сёлета пройдзе 22 верасня, зусім не лішнім будзе ўзгадаць правілы, якія дапамогуць вам і вашым блізкім правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Спакой, толькі спакой

Уявіце, што ў вашай хаце здарыўся пажар. Што вы будзеце рабіць у першую чаргу? Хапаць дзяцей, дакументы, котку? А калі пажар пачаўся на лесвічнай клетцы ці ў суседзяў і дым паднімаецца да вас? Ці зможаце вы ў паўзмроку задымлення зарыентавацца, знайсці выйсце, адкрыць ключом дзверы, акно? Ці змогуць зрабіць гэта вашыя блізкія?

Менавіта для таго, каб не аказацца ў разгубленасці і паніцы ў экстранай сітуацыі, ратавальнікі многіх краін рэкамендуюць выпрацаваць свой план рэагавання на НС загадзя. І дзейнічаць па ім. На буйных прадпрыемствах і арганізацыях з гэтай мэтай задзейнічаюць План эвакуацыі. Але і дома можна зарыентавацца паводле свайго плана, каб выратаваць сваё жыццё.

Дрэнны той план, які нельга змяніць

Ад чаго адштурхнуцца? Найперш ад таго, што можа здарыцца. Па статыстыцы МНС у Беларусі 80% НС – пажары ў жылым сектары. Аснову свайго плана можна скласці ў агульных рысах. Што ён павінен у сябе ўключаць:

  • Што можа здарыцца?
  • Дзе?
  • Як я буду дзейнічаць? Як эвакуіравацца, калі заставацца на месцы нельга?
  • Дзе будзем хавацца?
  • Што будзем рабіць, калі першы варыянт выратавання не спрацуе або выйсце акажацца заблакаваны?
  • Якія рэчы трэба ўзяць з сабой?

Для таго, каб ацаніць рэальнасць плана, вашага асабістага досведу можа апынуцца недастаткова. Тут спатрэбяцца парады тых, хто сутыкаўся або змагаўся з НС. Дапамогуць інструкцыі, улёткі, буклеты ад ратавальнікаў ці іншых экстраных службаў. Яны дазволяць выпрацаваць патрэбны падыход у залежнасці ад таго, ці жывяце вы ў прыватнай хаце ці шматпавярхоўцы. Акрамя пагрозы пажару, важна ведаць і іншыя патэнцыйныя крыніцы НС у вашым раёне: ці ёсць побач хімічна небяспечныя аб’екты, буйныя рэкі, вадасховішчы, лясы, тарфянікі.

Запасны выхад

Калі вы жывяце ў шматкватэрным доме даведайцеся, ці калі запасныя выхады з будынка, дзе яны знаходзяцца, як адчыняюцца.

Імкніцеся заўсёды ў зоне доступу трымаць патрэбныя рэчы: тэлефон, акуляры, ключы ад кватэры, слыхавыя апараты, лекі, без якіх вы не можаце абыходзіцца (інсулін і да т.п.).

Не загрувашчваць лесвічныя клеткі і трымаеце адкрытым доступ да пажарных усходаў.

Калі ў калідоры моцнае задымленне, ацаніце сітуацыю, ці зможаце Вы шчасна пакінуць будынак. Не карыстайцеся ліфтам.

Калі ў калідоры занадта шмат дыму, шчыльна зачыніце дзверы і выбірайцеся на балкон. Паведаміце па тэлефонах “101” ці “112” нумар сваёй кватэры. Дзейнічайце па рэкамендацыях ратавальнікаў.

Калі размова ідзе аб такіх НС, як паводка, буйныя лясныя пажары, разбурэнне жылых дамоў з-за тэхнагенных катастроф можа спатрэбіцца эвакуацыя на больш працяглы тэрмін. Але і тут час – дорага. Таму камплект НЗ (недатыкальнага запасу) трэба скласці загадзя і перыядычна абнаўляць. Што там павінна быць, зыходзячы з разліку на ўсіх чальцоў сям’і:

  • аптэчка першай дапамогі;
  • кансерваваныя прадукты, пітная вада;
  • радыёпрымач і ліхтарык з запаснымі батарэйкамі;
  • запалкі ў герметычным пакаванні, запальніцы;
  • сталовыя інструменты: нож, відэльцы, лыжкі, міскі, кружкі;
  • сродкі індывідуальнай гігіены.

Галоўным чынам рэкамендуюць мець 2 такіх камплекта, другі можна захоўваць у багажніку аўтамабіля.

Калі на эвакуацыю ёсць час, камплект мэтазгодна дапоўніць запасным адзеннем па сезоне і абуткам. Але, што б вы не планавалі з сабой узяць, пераканайцеся, што вы зможаце гэта панесці. Змяшчайце камплект НЗ у непрамакальную сумку, з сабой вазьміце дакументы, наяўныя грошы.

Сачыце за навінамі па радыё і ТБ, паведамленнямі экстраных службаў. Пракруціць у галаве ваш асабісты план: зможа спрацаваць пры надзвычайнай сітуацыі, аб якой гаворыцца ў паведамленнях. Адначасна праверце камплектнасць вашага НЗ і падумайце, што яшчэ можа спатрэбіцца. Калі СМІ перадаюць інструкцыі ад надзвычайных службаў, прытрымлівайцеся гэтых інструкцый, а ўласны план узгадніце з імі.