Пажарная небяспека мабільных тэлефонаў

Сёння мабільныя тэлефоны ёсць не толькі ў дарослых, але і ў кожнага дзіцяці. Гэтыя сучасныя гаджэты дазваляюць заставацца на сувязі з роднымі, а таксама суцэль могуць замяніць іншыя папулярныя прыборы: плэер, тэлевізар, кампутар, фотаапарат. Ва ўсіх тэлефонах ёсць акумулятары, якія зараджаюцца ад электрычнай сеткі. Часам няправільнае выкарыстанне тэлефона, парушэнне правілаў бяспекі можа прывесці да пажару або траўміравання чалавека.

Увечары 11 студзеня 2022 г. ў экстраныя службы паступіла паведамленне аб узгаранні кватэры ў шматкватэрным доме, размешчаным па вул. Тургенева. Падчас тушэння пажару ратавальнікі ў пакоі знайшлі 6-гадовую дзяўчынку без прытомнасці, якая затым была дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне ў цяжкім стане.

1 лютага ў бальніцы ад атрыманых траўм (атручэнне прадуктамі гарэння, стан пасля клінічнай смерці) дзяўчынка 2015 года нараджэння памерла.

Прычынай пажару стала пакінутая ў разетцы зарадная прылада. На момант пажару дзіця знаходзілася дома адно.

Што ж рабіць, каб пазбегнуць трагедыі? Трэба ведаць некаторыя факты і выконваць нескладаныя правілы!

  1. У інструкцыі, прыкладзенай да мабільнага тэлефона, паказваецца тэрмін службы вашага гаджэта, па заканчэнні якога рэсурс акумулятара прылады пачынае вычэрпвацца. Пры гэтым значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажару і выбуху тэлефона;
  2. Выкарыстоўвайце толькі арыгінальныя зарадныя прылады, прызначаныя менавіта для гэтай мадэлі тэлефона ці планшэта. Выкарыстанне больш моцнай зараднай прылады павялічвае рызыку перагрэву тэлефона, узгарання самой зарадкі і ў выніку можа прывесці да выбуху акумулятара тэлефона;
  3. Памятайце, што, пакідаючы тэлефон у разетцы, магчымы скачок напружання, у выніку якога ваша прылада можа не толькі задыміцца, але і можа загарэцца. Таму ў мэтах бяспекі зараджаць тэлефон неабходна толькі ў вашай прысутнасці. Ні ў якім разе нельга пакідаць свой гаджэт зараджацца на ноч, бо ў выпадку ўзнікнення пажару чалавек, які спіць, не заўважыць надыходзячую пагрозу. Калі тэлефон не зараджаецца, трэба адключаць ад сеткі зарадную прыладу, бо знаходзячыся пад напругай, яна таксама можа стаць чыннікам пажару;
  4. Перагрэву вашага апарата могуць спрыяць шмат чыннікаў: завадскі брак ці якая зламаная дэталь, перавышэнне тэрміна прыгоднасці тэлефона, непадыходная зарадная прылада, вялікая колькасць запушчаных фонавых прыкладанняў і гульняў з добрай графікай, назапашаныя ў аперацыйнай сістэме непатрэбныя файлы. Усё гэта прымушае мабільны тэлефон павольней працаваць і мацней награвацца.

Будзьце асцярожныя! Ідучы ў нагу з тэхнічным прагрэсам, не забывайце пра бяспеку! У выпадку любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары “101” ці “112“!