07.08.2026
Мерапрыемствы, Навіны
Партфель першакласніка
Напярэдадні Дня ведаў пярвічная прафсаюзная арганізацыя павіншавала дзяцей супрацоўнікаў, якія сёлета ўпершыню адправяцца ў школу. Для хлопцаў была арганізавана пазнавальная экскурсія. Яны змаглі пазнаёміцца з працай сваіх бацькоў і зразумець, наколькі яна важная для нашага горада. Кожны будучы першакласнік атрымаў ад прафсаюза выдатны і карысны падарунак – партфель, напоўнены ўсімі неабходнымі школьнымі прыладамі.











