Не прайшло і гадзіны з моманту адкрыцця ўчастка, а ўжо каля 20 чалавек прагаласавалі

Пра гэта расказала назіральнік на ўчастку № 4 г. Добруша Вольга Шаўчэнка.

«Роўна а 10 гадзіне раніцы наш участак адкрыўся, скрыні апячаталі ў прысутнасці траіх назіральнікаў. Я ўжо не першы раз працую ў такой якасці ў электаральных кампаніях, мне ёсць з чым параўнаць. І я бачу, наколькі актыўныя людзі сёння. Не прайшло і гадзіны з моманту адкрыцця ўчастка, а ў нас ужо прагаласавалі каля 20 чалавек. І людзі вельмі пазітыўна настроеныя, гэта бачна адразу. Прыходзяць з добрым настроем», – адзначыла назіральніца.