Навагодняе свята ў падшэфным яслі-саду №161

Набліжаецца самае жаданае зімовае свята – Новы Год. Прадчуванне ахоплівае дзяцей і дарослых. Елка, гірлянды, святочная мітусня дораць нам адчуванне чараўніцтва і веры ў цуд.

Так, у рамках падрыхтоўкі да свят, супрацоўнікамі УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г.Мінска» 23.12.2021 г. павіншавалі з надыходзячым Новым Годам і Калядамі выхаванцаў падшэфнага яслі-сад №161 Ленінскага раёна г.Мінска.

Для дзетак, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, гэта стала сапраўдным цудам, ад якога немагчыма было адарваць вока. Дзеткі з рук Дзеда Мароза атрымалі салодкія падарункі і цацкі, а таксама вадзілі карагод вакол ёлкі са Снягуркай.

Усіх з надыходзячымі Новым Годам і светлым святам Раства! Здароўя, міру і дабра!