МНС запрашае мінчан і гасцей сталіцы на свята 23 ліпеня

Гісторыя пажарнай справы гаворыць: 25 ліпеня 1853 года было разгледжана пытанне «Аб стварэнні пажарнай часці ў Мінску». Паколькі менавіта з гэтага часу арганізацыя пажарнай справы канчаткова была пастаўлена на дзяржаўны ўзровень, гэты дзень быў прыняты за пачатак стварэння пажарнай службы ў Беларусі і адзначаецца сёння як дзяржаўнае свята – Дзень пажарнай службы.

У сувязі з гэтай знамянальнай падзеяй 23 ліпеня ў Мінску пройдуць урачыстасці, прысвечаныя 169-годдзю пажарнай службы. Пачнецца мерапрыемства з урачыстай цырымоніі адкрыцця з удзелам ганаровых гасцей і дэманстрацыі фільма аб гісторыі станаўлення пажарнай службы Беларусі.

Далей гасцей свята чакаюць: парад тэхнікі і падраздзяленняў МНС, ветэранаў, спартсменаў, прадстаўнікоў добраахвотнага пажарнага таварыства, юных ратавальнікаў-пажарных і зводнага аркестра, які пройдзе па праспекце Пераможцаў ад Плошчы Свабоды да Палаца спорту, а таксама плац-канцэрт узвода ганаровай карау. абароны МНС. Пасля чаго адбудзецца парад плавальных сродкаў на акваторыі ракі Свіслач з паказальнымі выступленнямі авіяцыйнай пошукава-выратавальнай і парашутна-дэсантнай службы авіяцыі МНС. А завершыць урачыстую частку водная феерыя ад ратавальнікаў.

Працягнуцца мерапрыемствы на пляцоўцы ля Палаца спорту. Там размесціцца рарытэтная і сучасная пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка і пажарна-тэхнічнае ўзбраенне, а таксама разгорнецца “Кірмаш бяспекі”, дзе дзяцей і дарослых чакаюць забаўляльна-навучальныя конкурсы і віктарыны ад ратавальнікаў, удзельнічаючы ў якіх можна будзе не толькі атрымаць шмат карыснай інфармацыі. але і зарабіць сувеніры, салодкія прызы і купоны, якія даюць шанц пракаціцца на катэры МНС. Запланаваны для гасцей і канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.

На свяце будзе працаваць палявая кухня, дзе можна будзе падсілкавацца сапраўднай «салдацкай» кашай.

Чакаем Вас на пляцоўцы каля Палаца спорту ў Менску 23 ліпеня ў 10.00.