МНС нагадвае, што рабіць, калі вы выявілі лясной або тарфяны пажар

МНС нагадвае, што рабіць, калі вы выявілі лясной або тарфяны пажар

Лясны або тарфяны пажар, як правіла, – справа рук чалавека. У рэдкіх выпадках такія пажары адбываюцца з-за ўдару маланкі або самазагарання тарфянішча.

Стаўшы сьведкам такога здарэння, перш за ўсё цвяроза ацаніце абстаноўку:

Адразу ж паведаміце аб здарэнні ў службу выратавання па тэлефоне 101 або 112. Галоўная задача – не даць пажару набраць моц і распаўсюдзіцца. Для гэтага варта патушыць агонь, старанна агледзець месца і пераканацца, што не засталося ачагоў гарэння. Пры тушэнні агню ў лесе самым распаўсюджаным спосабам з’яўляецца захлёстванне агню на абзе пажару. Для захлёствання выкарыстоўваюцца зялёныя галіны, таксама можна закідваць абзу пажару грунтам.

Не варта дарма марнаваць час на агонь, які ўжо нядрэнна разгуляўся – у гэтым выпадку паспяшайцеся па дапамогу. Пакідаючы месца пажару, ідзіце насустрач ветру, перпендыкулярна абзе пажару, па прасеках, дарогах, палянах, берагах ручаёў і рэк. Пры моцным задымленні, калі ў вас ёсць такая магчымасць, прыкрыйце рот і нос мокрай анучай.

Падчас тушэння неабходна выконваць правілы бяспекі і памятаць, што пры верхавых лясных пажарах, калі гараць кроны дрэў, сховішчам могуць служыць берагі вадаёмаў, буйныя паляны, ліставы лес без хвойніку. Не варта шукаць сховшіча на дарогах і прасеках, акружаных хваёвым лесам, асабліва маладняком з нізка апушчанымі кронамі, а таксама ў логах, парослых лесам. Гарэнне дрэва на адкрытых участках заўсёды вельмі моцнае. У сухое надвор’е і пры ветры недагаркі галля, лісця, вуголля пераносяцца на дзясяткі метраў. Пры выяўленні тарфянога пажару ўлічвайце, што ў зоне гарэння могуць утварацца глыбокія прагарыны, таму перамяшацца варта асцярожна, папярэдне праверыўшы палкай глыбіню выгаралая пласта.

Згодна з кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або парушэнне забароны на іх наведванне (калі прынята гэта рашэнне) прадугледжана адказнасць у выглядзе >штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь. Аналагічнае парушэнне, якое пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу або тарфянікаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, патрабуе накладанне штрафу ў памеры ад 25 да 50 базавых велічынь.