МНС нагадвае аб небяспецы выпадзення дзяцей з вокнаў

Падзенне дзяцей з вышыні, на жаль, не рэдкасць у Беларусі. Асабліва часта аб трагічных выпадках, звязаных з падзеннем малых з вокнаў ці з дахаў, можна пачуць у канцы вясны, улетку і ў пачатку восені. Дзеці самастойна залазяць на падваконнік, выкарыстоўваючы ў якасці падстаўкі розныя прадметы мэблі. У лепшым выпадку дзіця абыдзецца моцным спалохам, а ў горшым – сітуацыя можа апынуцца трагедыяй. І як бы шмат аб гэтым не пісалі ў СМІ, статыстыка працягвае заставацца несуцяшальнай. Нажаль, дадзенае пытанне з года ў год не перастае быць актуальным і дзеці па-ранейшаму схільныя рызыцы апынуцца ў адчыненага акна, калі дарослых няма побач. Адбываецца гэта па розных прычынах: бацькі адышлі ці зусім адсутнічалі дома, дзеці гулялі або абапіраліся на маскітныя сеткі, не вытрымалі шклопакеты – здараецца рознае.

Каб пазбегнуць выпадкаў выпадзення з вокнаў:

  • усталюйце блакатары адчынення вокнаў або спецыяльныя фіксатары, якія не дазволяць дзіцяці адкрыць акно больш чым на некалькі цаляў;
  • выкарыстоўвайце абмежавальнікі адчынення вокнаў са сталёвым тросам, якія дазволяць адкрыць акно толькі на даўжыню троса;
  • абсталёўвайце вокны спецыяльнымі накладнымі ручкамі на замку і з камплектам ключоў;
  • адсуньце ад вокнаў усе віды мэблі і не пакідайце ў пакоі дзіцячыя стульчыкі і зэдлічкі;
  • памятайце, што маскітныя сеткі не могуць утрымаць вагу дзіцяці! Дзіця ўспрымае яе як перашкоду і абапіраецца;
  • не пакідайце вокны адкрытымі насцеж, калі ў кватэры дзіця;
  • не дазваляйце дзіцяці гуляць на падваконніку.

Вядома, цалкам выключыць дзіцячы траўматызм немагчыма – ад няшчаснага выпадку, нажаль, не застрахаваны ніхто. Але задача бацькоў – максімальна засцерагчы сваё дзіця. Бо большасць траўмаў адбываецца па віне бацькоў – недаглядзелі, не растлумачылі. Вельмі важна для дарослых самім дэманстраваць дзецям бяспечны лад жыцця. Не забывайце, што паводзіны дарослага – прыклад для пераймання для дзіцяці.