Культурна-масавыя мерапрыемствы – 2019

У 2019 годзе зборная каманда УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» прыняла ўдзел ва ўсіх спартыўна-масавых мерапрыемствах арганізаваных адміністрацыяй Ленінскага раёна, аб’яднаннем ДВА ГРАД, і гаркама прафсаюзаў БПРМП і КБП. Старшынёй прафкама і інструктарам-метадыстам па спартыўна-масавай рабоце праводзіцца агітацыя, накіраваная на здаровы лад жыцця.

У Мінскім гарадскім турніры па валейболе «25:23», арганізаваным сацыяльна-асветніцкай установай СПО «Бацькоўства» каманда нашага прадпрыемства адзначана спецыяльным прызам «За волю да перамогі». Каманда УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» ўдзельнічала у адборачных ўнутраных спаборніцтвах калектываў г. Мінска па валейболе.

У рабочай спартакіядзе Ленінскага раёна г. Мінска каманда УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» у групе да 1000 працуючых заняла шостае месца з дваццаці каманд.

У круглагадовай спартакіядзе Мінскага гаркама работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў у групе да 700 працуючых наша каманда заняла восьмае месца з дваццаці васьмі каманд.

На дзевятай летняй комплекснай спартакіядзе ДВА «ГРАД» мы былі пятымі з чатырнаццаці каманд.

Таксама працаўнікі прадпрыемства прымалі ўдзел у Мінскім паўмарафоне на дыстанцыі 5,5 км, спаборніцтвах па гіравым спорце, арганізаваных Адміністрацыяй раёна горада.

Нашы дасягненні

  • Першае агульнакаманднае месца па плаванні.
  • Два трэція месцы па гіравым спорце асабістым заліку.
  • Першае і другое месца па плаванні ў асабістым заліку.
  • Першае асабістае месца ў лыжных гонках.
  • Другое агульнакаманднае месца па дартсу.
  • Трэцяе месца ў творчым конкурсе.

У 2019 годзе для ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах і выяўлення лепшых вынікаў на прадпрыемстве былі праведзены адборачныя турніры па наступных відах спорту:

  • шахматы;
  • шашкі;
  • більярд;
  • настольны тэніс;
  • дартс.

Арганізоўваюцца ранішнія заняткі па аздараўленчай гімнастыцы для паляпшэння фізічнай актыўнасці работнікаў, згуртавання калектыву і зарада бадзёрасці на цэлы дзень. Наведвальнасць дадзенага мерапрыемства 9-11 чалавек штодня. Пра гэта пісала прэса.

Таксама на прадпрыемстве створан спартыўны пакой, які ўключае ў сябе: шведскую сценку, брусы, турнік, лаўку для прэса, эластычны эспандэр, грушу, лаўку для жыму, штангу 105 кг і гіры. Час наведвання з 17.00 да 21.00. Колькасць чалавек, якія займаюцца, вар’іруецца ад 4 да 15 чалавек.

У 2018 годзе былі набыты ровары, якія выкарыстоўваюцца работнікамі як для велапрагулак ў нерабочы час, так і для падрыхтоўкі да ўдзелу ў турзлёце.

У актавай зале усталяваны тэнісны стол, закуплены дартс і шахматы. Усё гэта стымулюе работнікаў праводзіць абедзенны і вольны ад працы час па інтарэсах.

У гімназіі №17 Ленінскага раёна г. Мінска штотыдзень праводзяцца трэніроўкі зборнай каманды УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска» па валейболе і футболе. Колькасць чалавек наведваючых трэніроўкі – 14.

У летні перыяд апроч спартыўных мерапрыемстваў былі арганізаваны культурна-масавыя мерапрыемствы: выезд на прыроду за грыбамі і ягадамі. У зімовы час на Вадохрышча была арганізавана калектыўная паездка для акунання ў палонку.

Фота мерапрыемства