Юрый Дарагакупец: «Сёння дадзены старт справаздачна-выбарнай кампаніі ў прафсаюзных арганізацыях!»

Раз у пяць гадоў, у адпаведнасці са статутам і рашэннямі кіруючых органаў Прафсаюза, праводзіцца справаздачна-выбарная кампанія, каб вызначыць новых лідэраў у прафсаюзных арганізацыях, якія будуць адстойваць інтарэсы работнікаў і забяспечваць іх сацыяльную абарону. Аб значнасці і ролі справаздач і выбараў выказаўся старшыня Беларускага прафсаюза мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрый Дарагакупец:

Са студзеня 2024 года ў цэхкамах, прафгрупах, першасных прафсаюзных арганізацыях, абласных, Мінскай гарадской арганізацыях галіновага прафсаюза пройдуць справаздачна-выбарныя сходы і канферэнцыі. На працягу года ў 1116 пярвічных прафсаюзных арганізацыях, 6 абласных і Мінскай гарадской арганізацыях прафсаюза будуць выбраны кіраўнікі і кіруючыя органы. Выніковы этап справаздачна-выбарнай кампаніі – З’езд Прафсаюза.

Важна разумець, што выбары старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, прафсаюзнага камітэта маюць непасрэднае дачыненне да сацыяльнай справядлівасці і паляпшэння ўмоў працы работнікаў. Бо старшыні і прафсаюзнаму камітэту давяраюць вырашаць праблемы, забяспечваць сацыяльна-працоўныя правы і імкнуцца да паляпшэння ўмоў жыцця і працы.

Справаздачна-выбарная кампанія з’яўляецца важным арганізацыйным мерапрыемствам у жыцці прафсаюзных арганізацый. Сходам, канферэнцыям, з’езду неабходна ў дзелавой абстаноўцы падвесці вынікі работы прафсаюзных арганізацый за мінулы перыяд, намеціць задачы на новы. Таксама справаздачы і выбары – гэта магчымасць прааналізаваць зробленае раней, зверыць арыенціры ў працы!