24.02.2022 Навіны

Фэйкі і ўкіды аб ходзе галасавання з’явіліся ўжо ў першы дзень

Аб гэтым паведамілі ў грамадскім інфармацыйным цэнтры па назіранні па выніках першага дня датэрміновага галасавання.

На працягу дня спецыялісты цэнтра акумулявалі даныя ад назіральнікаў з усіх рэгіёнаў. Парушэнняў, якія маглі б паўплываць на ход і вынік галасавання, не выяўлена. Асобныя тэхнічныя пытанні, якія ўзнікалі на месцах, аператыўна вырашаліся чальцамі камісій. У прыватнасці, гэта датычыцца пытанняў размяшчэння на ўчастках наглядальнікаў і членаў выбарчых камісій, пытанняў правядзення фотаздымкі. Ва ўсіх гэтых выпадках сябры выбарчых камісій улічылі рэкамендацыі назіральнікаў. Адзначаны таксама адзінкавыя выпадкі, калі ўзнікалі пытанні знаходжання на ўчастках назіральнікаў, якія былі акрэдытаваны ў апошнюю чаргу. Паколькі ўстаноўлена, што на ўчастку ў перыяд датэрміновага галасавання адначасова могуць знаходзіцца тры наглядальнікі, гэтым людзям было прапанавана прыйсці ў іншы час, калі сваё права на назіранне рэалізуюць тыя, хто акрэдытаваўся раней.

«І ў першую, і ў другую палову дня мы атрымлівалі інфармацыю ад назіральнікаў практычна з усіх участкаў краіны. Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах спакойная, людзі галасуюць дастаткова актыўна, – адзначыў старшыня ФПБ Міхаіл Орда. – Але разам з тым, мы бачым, што ёсць сілы, якія настроены на разбурэнне, і з-пад крыса, з-за вугла яны робяць усё, каб нашкодзіць уласнай краіне. І ўжо ў першы дзень датэрміновага галасавання пачалі распаўсюджваць фэйкі. Нібыта завышаныя дадзеныя па колькасці выбаршчыкаў ці недзе няправільна апячатана скрыня, нібыта кагосьці не пусцілі на ўчастак. Мы праверылі кожны такі сігнал. Звязаліся з назіральнікамі на месцах. Не пацвердзіўся ніводны ўкід. Усё гэта кажа аб тым, што гэта чарговая спроба разгайдаць сітуацыю на пустым месцы».