Дэкаднік па пажарнай бяспецы

З 10 па 20 сакавіка ў мэтах актывізацыі і павышэння эфектыўнасці пажарна-прафілактычнай работы ў жылым сектары, а таксама ў сувязі з аператыўнай абстаноўкай у горадзе Мінску пройдзе дэкаднік па пажарнай бяспецы.

У час дэкадніка работнікі МНС правядуць адрасную пажарна-прафілактычную работу ў домаўладаннях (кватэрах) адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, сем’ях у сацыяльна-небяспечным становішчы і беспрацоўных грамадзян.

У ходзе работы ў жыллёвым фондзе работнікі МНС звернуць асаблівую ўвагу на стан ацяпляльных прыбораў, факты пакідання дзяцей без нагляду, выкарыстанне жылля для мэт распівання спіртных напіткаў, збору асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Таксама работнікі МНС будуць звяртаць увагу на абмежаванне доступу старонніх асоб у падвальныя і тэхнічныя памяшканні шматкватэрных жылых дамоў, неэксплутаваныя будынкі.

Для інфармавання насельніцтва на інфармацыйных стэндах і ўваходных групах шматкватэрных жылых дамоў, аб’ектах гандлю, устаноў адукацыі і аховы здароўя будуць размешчаны актуальныя памяткі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. Пажарна-прафілактычная работа будзе праведзена сумесна з суб’ектамі прафілактыкі і асветлена ў СМІ.