Адзіны дзень галасавання 2024. #минскголосует

25 лютага 2024 года адбудзецца Адзіны дзень галасавання ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Серыя відэаролікаў пад агульнай назвай «Адзіны дзень галасавання. #минскголосует» заклікае грамадзян Рэспублікі Беларусь прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць свой свядомы выбар.

25 лютага 2024 – Адзіны дзень галасавання

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада падпісаў указы № 367 “Аб назначэнні выбараў дэпутатаў” і № 368 “Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”. Дадзенымі дакументамі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі прадугледжваецца правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання ў адзіны дзень галасавання