Будзьце асцярожныя пры адпачынку на вадаёмах!

Наперадзе выхадныя дні і сіноптыкі абяцаюць па-сапраўднаму летняе надвор’е. Каб схавацца ад гарадской спёкі, многія памкнуцца на вадаёмы. Не варта забываць, што вада – крыніца павышанай небяспекі, і бестурботнасць можа азмрочыць адпачынак.

На вуліцы ўсталявалася па-сапраўднаму летняе спякотнае надвор’е. Каб схавацца ад гарадской спёкі, многія памкнуцца на вадаёмы. Не варта забываць, што вада – крыніца павышанай небяспекі, і бестурботнасць можа азмрочыць адпачынак. Прыслухайцеся да рэкамендацый МНС.

Каб забяспечыць уласную бяспеку і пазбегнуць няшчасных выпадкаў, МНС заклікае быць вельмі асцярожнымі на водных аб’ектах і выконваць правілы бяспекі:

  • Не ўваходзьце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення, не плавайце і не нырайце ў неабсталяваных месцах.
  • Не адплывайце далёка ад берага, заўсёды разлічвайце на свае сілы на зваротны шлях.
  • Не адпускайце дзяцей адных да вады і не пакідайце іх без нагляду!

Калі апынуліся ў небяспецы, тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112.