Асцярожна! Тонкі лёд

Штогод тонкі лёд становіцца прычынай гібелі людзей. Часцей за ўсё сярод загінуўшых аказваюцца рыбакі, якія выходзяць на свой страх і рызыку на нетрывалы і падступны лёд. Многія рыбакі, праваліўшыся раз пад лёд, ідуць зноў і зноў, спадзеючыся на «авось» і чарговае шанцаванне, аднак такая самаўпэўненасць прыводзіць толькі да непапраўнай трагедыі.

Каб не адбылося бяды на тонкім лёдзе, неабходна ведаць:

Асноўнай умовай бяспечнага знаходжання чалавека на лёдзе з’яўляецца адпаведнасць таўшчыні лёду прыкладаемай нагрузцы:

  • бяспечная таўшчыня лёду для аднаго чалавека не менш за 7 см;
  • бяспечная таўшчыня лёду для здзяйснення пешай пераправы 15 см і больш.

Крытэрыі лёду:

трывалы:

  • празрысты лёд з зелянявым або сіняватым адценнем;
  • на адкрытай бясснежнай прасторы лёд заўсёды таўсцей.

тонкi:

  • колер лёду малочна-каламутны, шэры лёд, звычайна наздраваты і сітаваты, такі лёд абвальваецца без папераджальнага патрэсквання;
  • лёд, пакрыты снегам (снег, які выпаў на лёд, што толькі ўтварыўся, акрамя таго, што маскіруе палонкі, запавольвае рост ледзянога покрыва);
  • лёд больш тонкі на плыні, асабліва хуткім, на глыбокіх і адкрытых для ветра месцах.

Што рабіць, калі хто-небудзь праваліўся пад лёд:

  • не панікуйце і думайце, што можна зрабіць і ці ў вашых гэта сілах. Магчыма, найлепшым рашэннем будзе паклікаць на дапамогу іншага чалавека;
  • узбройцеся палкай, тычкай, вяроўкай ці дошкай і асцярожна паўзіце да палонкі, раўнамерна размяркоўваючы вагу вашага цела па паверхні, пхаючы выратавальны сродак перад сабой;
  • наблізіўшыся на максімальна магчымую адлегласць да палонкі, працягніце пацярпеламу палку або кіньце вяроўку;
  • калі пачняце выцягваць пацярпелага, папрасіце яго працаваць нагамі: так будзе лягчэй выцягнуць яго з палонкі;
  • выцягнеце пацярпелага ў бяспечнае месца і акажыце першую дапамогу, неабходную пры пераахаладжэнні арганізма;
  • выклічце хуткую дапамогу па тэлефоне 103;
  • калі самастойна дапамагчы чалавеку не ўяўляецца магчымым, тэлефануйце ратавальнікам па нумары 101 ці 112.

Энцыклапедыя бяспекі. Правілы паводзін на лёдзе (відэа)