
21.12.2021
Навіны арганізацый
Асцярожна! Тонкі лёд
Штогод тонкі лёд становіцца прычынай гібелі людзей. Часцей за ўсё сярод загінуўшых аказваюцца рыбакі, якія выходзяць на свой страх і рызыку на нетрывалы і падступны лёд. Многія рыбакі, праваліўшыся раз пад лёд, ідуць зноў і зноў, спадзеючыся на «авось» і чарговае шанцаванне, аднак такая самаўпэўненасць прыводзіць толькі да непапраўнай трагедыі.
Каб не адбылося бяды на тонкім лёдзе, неабходна ведаць:
Асноўнай умовай бяспечнага знаходжання чалавека на лёдзе з’яўляецца адпаведнасць таўшчыні лёду прыкладаемай нагрузцы:
- бяспечная таўшчыня лёду для аднаго чалавека не менш за 7 см;
- бяспечная таўшчыня лёду для здзяйснення пешай пераправы 15 см і больш.
Крытэрыі лёду:
трывалы:
- празрысты лёд з зелянявым або сіняватым адценнем;
- на адкрытай бясснежнай прасторы лёд заўсёды таўсцей.
тонкi:
- колер лёду малочна-каламутны, шэры лёд, звычайна наздраваты і сітаваты, такі лёд абвальваецца без папераджальнага патрэсквання;
- лёд, пакрыты снегам (снег, які выпаў на лёд, што толькі ўтварыўся, акрамя таго, што маскіруе палонкі, запавольвае рост ледзянога покрыва);
- лёд больш тонкі на плыні, асабліва хуткім, на глыбокіх і адкрытых для ветра месцах.
Што рабіць, калі хто-небудзь праваліўся пад лёд:
- не панікуйце і думайце, што можна зрабіць і ці ў вашых гэта сілах. Магчыма, найлепшым рашэннем будзе паклікаць на дапамогу іншага чалавека;
- узбройцеся палкай, тычкай, вяроўкай ці дошкай і асцярожна паўзіце да палонкі, раўнамерна размяркоўваючы вагу вашага цела па паверхні, пхаючы выратавальны сродак перад сабой;
- наблізіўшыся на максімальна магчымую адлегласць да палонкі, працягніце пацярпеламу палку або кіньце вяроўку;
- калі пачняце выцягваць пацярпелага, папрасіце яго працаваць нагамі: так будзе лягчэй выцягнуць яго з палонкі;
- выцягнеце пацярпелага ў бяспечнае месца і акажыце першую дапамогу, неабходную пры пераахаладжэнні арганізма;
- выклічце хуткую дапамогу па тэлефоне 103;
- калі самастойна дапамагчы чалавеку не ўяўляецца магчымым, тэлефануйце ратавальнікам па нумары 101 ці 112.