Рэспубліканская акцыя МНС «Бяспека ў кожны дом» стартуе 23 студзеня

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў падобныя здарэнні з’яўляюцца вынікам чалавечай бестурботнасці і грэбаванні правіламі бяспекі.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 23 студзеня па 10 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя МНС “Бяспека – у кожны дом!”, яна складаецца з 3 этапаў.

На першым з іх з 23 па 27 студзеня ў цэнтры ўвагі ратавальнікаў будуць асобы, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця, а месцамі правядзення стануць аддзяленні дзённага знаходжання наркадыспансераў, цэнтры бяспекі, а таксама апорныя пункты грамадскага правапарадку і пункты прыёму другаснай сыравіны. Мерапрыемствы пройдуць у фармаце “Цвярозы погляд на бяспеку” – менавіта пад такім дэвізам аб’яднаюць свае намаганні ў прафілактыцы пажараў ратавальнікі, прадстаўнікі “Чырвонага Крыжа”, УУС, духавенства, ветэраны МНС і добраахвотнікі.

На другім этапе, які пройдзе з 30 студзеня па 8 лютага, увага арганізатараў акцыі перамесціцца на састарэлых грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, жыхароў сельскіх населеных пунктаў, студэнтаў, а таксама навучэнцаў выпускных класаў школ. У рамках шырокамаштабнага мерапрыемства “Скарбонка бяспекі” для моладзі запланаваны мерапрыемствы ток-шоу “Дыялог”, гульня “Музычная бітва за бяспеку”, віктарына “Дзе логіка?”, інтэлектуальная гульня “Брэйн-рынг”, а таксама гульня-конкурс “Дэтэктыўнае агенцтва”. МНС”, якія пройдуць на базе сельскіх дамоў культуры. А для старэйшага пакалення ратавальнікі падрыхтавалі нямала цікавых тэматычных гутарак, конкурсаў, квэстаў, у тым ліку будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак “SOS” і “Небяспекі ў кватэры”, “Бяспечная эвакуацыя” і “Правілы паводзін у натоўпе”, “Эвакуацыйныя знакі” і “Экстранная дапамога”, а таксама “Небяспечная печ” і “Інтэрактыўная карта НС”. Не пакінуць без увагі і наведвальнікаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. Да прапагандыстаў МНС пры арганізацыі мерапрыемстваў акцыі далучацца таксама хлопцы з БМААСП, работнікі БДПА.

З 9 да 10 лютага пройдзе фінальны этап акцыі. Традыцыйна ратавальнікі разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі ў месцах масавага знаходжання людзей, а таксама падрыхтуюць канцэртную праграму, удзел у якой прымуць актывісты БМААСП, калектывы мастацкай самадзейнасці і знакамітасці.

Падчас акцыі таксама будуць задзейнічаны магчымасці працы ў анлайн-фармаце праз сацыяльныя сеткі і месэнджэры: заняткі, лекцыі праз інтэрнэт, адраснае рассыланне буклетаў і бяспечнай карэспандэнцыі, а таксама тэлефонныя зносіны ў фармаце «На сувязі ратавальнікі…» для людзей з абмежаваным кантактам. Акрамя гэтага, на працягу ўсіх этапаў акцыі МНС будзе актыўна супрацоўнічаць са сродкамі масавай інфармацыі: у перыяд правядзення мерапрыемства на тэлебачанні будуць трансліравацца тэматычныя відэаролікі, радыёэфір папоўніцца аўдыёінфармацыяй, а ў друкаваных СМІ размесцяцца артыкулы, накіраваныя на прадухіленне надзвычайных сітуацый.