Абараніце сябе ад клешчавога энцэфаліту

Як абараніцца ад кляшчоў? ДУ “Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна г. Мінска” дае некалькі рэкамендацый, якія трэба выконваць вясенне-летні перыяд:

  • апранайце светлую вопратку з доўгім рукавом, які шчыльна прылягае да запясця;
  • каўнер кашулі павінен быць шчыльна зашпілены;
  • верхнюю частку адзення запраўляйце ў штаны;
  • апранайце штаны, запраўляючы іх у высокія боты;
  • абавязкова апраніце галаўны ўбор;
  • пасля прагулкі агледзіце адзенне, рэчы і жывёл.

Але абараніць ад клешчавога энцэфаліту можа толькі вакцынацыя!