Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі

Цяпер у кожнага работніка з’явіцца магчымасць дадаткова зарабіць на сваю старасць, павялічыўшы памер сваёй пенсіі. З 1 кастрычніка 2022 года, згодна з Указам Прэзідэнта № 367 ад 27 верасня “Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі” кожны работнік зможа выплачваць дадатковы страхавы ўзнос на назапашвальную пенсію ў памеры да 10 працэнтаў заработку. Больш падрабязна аб тым, як гэта будзе ажыццяўляцца раскажа наша відэа.