3 мая стартуе рэспубліканская акцыя МНС «Не пакідайце дзяцей адных!»

«Не пакідаць дзіцяці аднаго» – правіла, якое павінна бесперапынна гучаць у галаве ва ўсіх бацькоў. Часта менавіта з-за грэбавання гэтай вялікай ісцінай здараюцца непапраўныя трагедыі, якія пакідаюць глыбокі след ў сэрцы і адклікаецца невымоўным болем на працягу ўсяго далейшага жыцця. Бо няма нічога горш усведамлення ўласнай памылкі без магчымасці яе выправіць

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі (дома, на вуліцы, у час адпачынку, на вадаёме і інш.) з 3 мая па 1 чэрвеня пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага Дню сям’і і Дню абароны дзяцей, у рамках якой работнікі МНС прывядуць бацькам 1000 і 1 довад, чаму дзецям нельга заставацца дома адным, і раскажуць, як не стаць ахвярамі ўласных памылак.

Мерапрыемствы, у якіх будзе шмат абсалютна новых і сучасных форм работы з патэнцыйнай мэтавай аўдыторыяй – бацькамі, пройдуць у 4 этапы.

У рамках першага этапу, які адбудзецца з 3 па 15 мая, курс будзе ўзяты на бацькоў і іх дзяцей.

«Дзе можна атрымаць мора яркіх эмоцый і незабыўных уражанняў?» – менавіта такім пытаннем напярэдадні акцыі задаліся прапагандысты. І адказ не прымусіў сябе доўга чакаць – вядома ж, у парку атракцыёнаў! Так, у месцах масавага знаходжання людзей, дзе любяць праводзіць час сем’і, разгорнуцца паркі атракцыёнаў «МНС-Лэнд».

На ўваходзе ў забаўляльную зону ўдзельнікі акцыі атрымаюць карту з указаннем ўсіх задзейнічаных інтэрактыўных пляцовак: «Наймацнейшы юны выратавальнік», «Пажарны шчыт», «Кубікі 5 крокаў збаўлення», «Небяспечныя месцы для гульняў», «Тата можа! Мама таксама!» і многія іншыя. На кожнай з іх у даведніку будуць прастаўляцца адзнакі аб паспяховым праходжанні выпрабаванняў, пасля чаго наведвальнікам парку ўручаць індывідуальныя парадкавыя нумары, якія дадуць права на ўдзел у «Латарэі бяспекі» з магчымасцю выйграць прызы ад МНС.

Не застануцца без увагі і аматары актыўнага адпачынку – для іх прапагандысты правядуць спартыўнае свята «Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя». Дзяцей і іх бацькоў чакае займальная конкурсная праграма, удзельнічаючы ў якой трэба паказаць не толькі свае спрыт і кемлівасць, але і веды ў галіне бяспекі.

Усім вядома, што ўсё ідзе з сям’і, а значыць і правільнае стаўленне да бяспекі пачынае прывівацца там жа. Але як выглядае гэты працэс знутры? Прэзентаваць свой адказ на гэтае пытанне прапануюць усім жадаючым арганізатары новага рэспубліканскага конкурсу «СемьЯ бяспекі», які пачнецца 3 мая.

Выкарыстоўваючы свае творчыя здольнасці, праз песні, паэзію і прозу кожная сям’я-удзельніца зможа расказаць, якія спосабы фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ёсць у яе на ўзбраенні і што ў выніку з гэтага атрымліваецца. Прадстаўленыя праекты пройдуць адбор у 3 этапы, у выніку якіх лепшыя адправяцца ў сталіцу, дзе на адкрытай пляцоўцы Палаца дзяцей і моладзі прагучыць фінальны акорд конкурсу.

Напярэдадні 15 маяМіжнароднага Дню сям’і – свой погляд на сямейныя каштоўнасці прадставяць і самі работнікі прапаганды, якія падрыхтуюць відэаролікі або музычныя кліпы, прымеркаваныя да дадзенага свята.

Мерапрыемствы другога этапа пройдуць з 17 па 21 мая. У цэнтры ўвагі прапагандыстаў апынуцца будучыя і маладыя бацькі. Традыцыйна ўпор будзе зроблены на мам, бо менавіта яны праводзяць большую частку свайго часу з дзецьмі. Напрыклад, у інтэрактыўным занятку «Галоўны эксперт» яны на 30 хвілін ператворацца ў экспертаў і знойдуць і пазначаць месцы, што ўяўляюць небяспеку для дашкалят. У «Веру – не веру» матулі пакажуць свае веды ў галіне бяспекі, пацвярджаючы або абвяргаючы вылучаныя інспектарамі прапаганды сцвярджэнні, а падчас заняткаў “Пытанне – адказ” ім прапануюць у фармаце віртуальнай экскурсіі па кватэры разабраць асноўныя моманты для забеспячэння бяспекі дзяцей у побыце.

У гэтым годзе не будуць абдзеленыя ўвагай і таты, якія не менш мам абавязаны думаць пра бяспеку сваіх дзяцей. «СуперМАМА, суперПАПА!» – яшчэ адна навінка ад МНС. Гэта інтэлектуальная гульня для бацькоў па тыпу «Хто хоча стаць мільянерам?», Галоўным прызам у ёй стануць неацэнныя веды, здольныя зберагчы сям’ю ад надзвычайных сітуацый.

Акцэнт падчас трэцяга этапу (з 24 па 28 мая) будзе зроблены на шматдзетныя сем’i i сем’i, якiя знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы. Праца будзе праводзіцца ў двух фарматах. У першым «бяспека» мэтавай аўдыторыі будзе дастаўлена прама на дом, дзе работнікі прапаганды правядуць гутаркі, гульні і віктарыны па АБЖ як з дзецьмі, так і з іх бацькамі, пакажуць мультфільмы «Чароўная кніга» і ўручаць падарункі ад партнёраў, спонсараў і МНС. У другім мерапрыемствы пройдуць у дзіцячых забаўляльных цэнтрах, дамах культуры і арганізацыях грамадскага харчавання, на базе якіх разгорнуцца інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі для дзяцей.

Чацвёрты этап акцыі будзе доўжыцца два дні – 31 мая і 1 чэрвеня – і будзе прымеркаваны да Міжнароднага Дню абароны дзяцей. На адкрытых пляцоўках у парках забаў і адпачынку, у палацах культуры, кінатэатрах, гандлёва-забаўляльных цэнтрах і г.д. – усюды, дзе часцей за ўсё бываюць бацькі з дзецьмі, – ратавальнікі правядуць яркія і маштабныя мерапрыемствы. Інтэрактыўныя зоны актыўнасці, віктарыны і рухомыя конкурсы, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, паказальныя выступленні падраздзяленняў МНС, тэатралізаваныя прадстаўленні на тэму бяспекі, распаўсюджванне сувенірнай і навучальнай наглядна-выяўленчай прадукцыі, канцэртная праграма, творчыя нумары, роставыя лялькі – гэта далёка не ўвесь спіс таго, што падрыхтавалі для дзяцей і іх бацькоў работнікі МНС.

Падчас правядзення апошняга этапу пройдзе і упадабаны многімі конкурс «Я б у выратавальнікі пайшоў». Нагадаем, каб прыняць у ім удзел, дзецям разам з бацькамі трэба прыдумаць і зрабіць сваімі рукамі касцюм і тэхніку выратавальніка. Журы ацэніць арыгінальнасць і мастацкае ўвасабленне ідэі, крэатыўнасць і відовішчнасць, а таксама цэласнасць работ і іх адпаведнасць заяўленай тэматыцы. Самыя лепшыя будуць узнагароджаны дыпломамі і прыемнымі падарункамі ад МНС.

Традыцыйна на працягу ўсёй акцыі МНС будзе актыўна супрацоўнічаць са сродкамі масавай інфармацыі. Так, тэматычныя старонкі, у тым ліку дзіцячыя, з’явяцца на старонках абласных, раённых (гарадскіх) і іншых перыядычных выданняў. А артыкулы і рубрыкі – на палосах часопісаў і на інтэрнэт-парталах для жанчын і маладых бацькоў.

На тэлебачанні будуць транслявацца тэматычныя відэаролікі, а радыёэфір напоўніцца аудыяiнфармацыяй і віктарынамі. Разам з тым яркія сюжэты і відэаролікі, мультфільм «Чароўная кніга МНС» і беглыя радкі з’явяцца ў эфіры тэлеканалаў. Трансляванне аўдыяролікаў і тэкставай інфармацыі будзе арганізавана таксама па радыёкропках і радыёвузлах прадпрыемстваў і арганізацый.

Спасатели призывают не оставлять маленьких детей одних: вы всегда должны быть рядом с ними на расстоянии вытянутой руки. Обучайте своих детей, обсуждайте с ними вопросы безопасности и будьте для них примером!