Спартакіяда– 2019

25-26 кастрычніка 2019 г. на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу САК «Зялёны Бор» (Мінскі раён) адбыліся спаборніцтвы 9-ай Комплекснай Спартакіяды ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» па валейболе, стрытболе, лёгкаатлетычнай эстафеце, плаванні, дартсе, більярдзе. У стартах Спартакіяды прынялі ўдзел 14 каманд прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад аб’яднання. Колькасць удзельнікаў склала 247 чалавек з ліку работнікаў прадпрыемстваў. Разыграна 7 камплектаў медалёў