У Ленінскім раёне адкрыюць экалагічную сцежку «Срэбны лог»

Карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» прайшоўся па экасцежцы «Срэбны лог» напярэдадні яе адкрыцця, прымеркаванага да Дня горада. Яна размешчана ў маляўнічай зялёнай зоне паміж вул. Якубава і р. Свіслач. Будаўніцтва экасцежкі падыходзіць да канца: работнікі прадпрыемстваў «Рамаўтадар» (генеральны падрадчык) і «Зелянбуд» (субпадрадчык) Ленінскага раёна завяршаюць ўстаноўку абсталявання, прыводзяць у парадак дарожнае пакрыццё і прылеглую тэрыторыю. Экасцежка пачынаецца