1 верасня ў Беларусі стартуе акцыя “Адзіны дзень бяспекі»

Акцыя будзе доўжыцца з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні намаганні арганізатараў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

У рамках Адзінага дня бяспекі 1 верасня будзе праведзена праверка абвесткі насельніцтва шляхам размяшчэння ў эфіры FM-радыёстанцый маўленчых паведамленняў, перахопу ТБ-вяшчання з выкарыстаннем бягучага радка, а таксама рассылкі SMS-паведамленняў.

На працягу ўсёй акцыі будуць праводзіцца навучальныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучанню правілам паводзінаў ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый.

Галоўнымі арганізатарамі акцыі выступаюць органы дзяржаўнага кіравання і суб’екты прафілактыкі правапарушэнняў. Таксама да іх далучацца грамадскія аб’яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.