1 мая – Мір! Праца! Май!

1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы, якое з’яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём.

У гэты цудоўны сонечны дзень мы наведалі адзін з найбольш грандыёзных фартыфікацыйных ансамбляў на тэрыторыі Беларусі – гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”. Ён быў створаны да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і адкрыты 30 чэрвеня 2005 года ў памяць аб абаронцах меж Мінска. Ідэя стварэння унікальнага помніка належыць дабрачыннаму фонду дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам “Памяць Афгана”.

Мы ўбачылі вялікую колькасць экспазіцый аўтамабільнай, хадавой, баявой і авіяцыйнай тэхнікі, сістэм СПА, ракетных комплексаў, інжынерных збудаванняў і тэхнікі. Выдатная дзяўчына-экскурсавод расказала нам пра Вялікую Айчынную вайну, подзвігі нашых продкаў. Мы адчувалі найвялікшы гонар за наш моцны, мужны, непераможны народ!

Са святам дарагія сябры! Мірнага неба над галавой, плённай працы і цёплых травеньскіх дзён!