
23.02.2024
Навіны арганізацый
Жыллёвая палітыка. Шляхі вырашэння жыллёвага пытання
Жыллёвая палітыка
- Як устаць на ўлік маючых патрэбу і атрымаць ільготны крэдыт на жыллё?
- Парадак прадастаўлення арэнднага жылля?
- Як зрабіць рамонт у арэнднай кватэры?
- Будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках
- Аказанне дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля
Гэтыя і іншыя тэмы жыллёвай палітыкі абмеркавалі ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі з начальнікам аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Дзмітрыевай Наталляй Аляксандраўнай і старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Пацаевай Наталляй Аляксандраўнай.