XXIII Спартакіяда. Спаборніцтвы па шахматах. Вынікі
У пачатку снежня прайшлі спаборніцтвы па шахматах у рамках XXIII Спартакіяды, арганізатарам якой выступіла Мінская гарадская арганізацыя прафсаюзаў работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Турнір адбыўся ў сценах СДЮШАР па шахматах і шашках у г. Мінску і сабраў вялікую колькасць аматараў гэтай старажытнай гульні. Каманда УП “Рамаўтадар Ленінскага раёна” прымала актыўны ўдзел у спаборніцтвах за званне Чэмпіёнаў спартакіяды.
Усе каманды былі падзелены на дзве падгупы. У першую ўвайшлі наймацнейшыя гульцы, другая была прадстаўлена прадстаўнікамі камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Вынікі спаборніцтваў
Па выніках спаборніцтваў абсалютным пераможцам у першай падгрупе стаў ДВА “Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама”, а ў другой падгрупе – ДП “Гардарбуд”.
Група 1
- ДВА “Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама”
- УП “Мінскводаканал”
- ААТ “Мінскрамбуд”
- УП “Віток” ГА “БелАГ”
- ДА “Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі”
- ДП “Мінсккамунцепласетка”
Група 2
- ГП “Гардарбуд”
- УП “Рамаўтадар Завадскога рн.”
- УП “Белкамунпраект”
- УП “МІНГАРСВЕТ”
- УП “Кірмаш”
- УП “Экарэс”
- УП “Рамаўтадар Ленінскага рн.”
- УП “МАФ”
- УП “Спецкамунаўтатранс”
- УП “Гарадская Аварыйная служба”
- ДП “Гараўтамост”
Віншуем усіх прызёраў і ўдзельнікаў спаборніцтваў!