Спынім грып!

Змена пор года ідэальная пара для “росквіту” такіх захворванняў, як ВРВІ і грып. Перапады тэмпературы і неспрыяльныя ўмовы надвор’я прыводзяць да таго, што людзі пачынаюць часцей хварэць. У асаблівай групе рызыкі знаходзяцца:

  • пажылыя людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэйшыя,
  • цяжарныя жанчыны,
  • людзі з хранічнымі захворваннямі.

Гэтым катэгорыям грамадзян асабліва неабходна зрабіць прышчэпку супраць грыпу ў асенне-зімовы перыяд. Чаму гэта важна, расказвае ўрач-эпідэміёлаг ДУ “Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна г. Мінска”.

1. Пажылыя людзі 65 гадоў і старэй

Грып выклікае абвастрэнне хранічных захворванняў і можа прывесці ў пажылых асоб да цяжкіх ускладненняў (пнеўманія, інсульт, інфаркт, атыт, піяланефрыт і інш.) або смяротнага зыходу.

З узростам імунная сістэма чалавека слабее і не можа ў поўнай меры спраўляцца з інфекцыямі.

Па статыстыцы кожная другая шпіталізацыя, звязаная з грыпам і ВРІ прыпадае на асоб 65 гадоў і старэйшых.

Вакцынацыя супраць грыпу:

  • зніжае рызыку ўзнікнення грыпу і ВРІ,
  • памяншае рызыку ўскладненняў і смяротнага зыходу,
  • прадухіляе магчымасць заражэння грыпам членаў сям’і, дзяцей і ўнукаў.

2. Цяжарныя жанчыны

Рэкамендавана вакцынацыя супраць грыпу ўсім жанчынам ва II і III трыместрах цяжарнасці.

Гэта важна таму што:

  • Цяжарныя адносяцца да групы высокай рызыкі па неспрыяльнай плыні грыпу.
  • Большасць супрацьвірусных лекавых прэпаратаў проціпаказаны цяжарным і нованароджаным дзецям.
  • Ахоўныя антыцелы супраць грыпу пасля прышчэпкі перадаюцца ад маці плёну, забяспечваючы абарону ад грыпу першых 3-6 месяцаў жыцця.

Памятайце:

  • вакцынацыя супраць грыпу бяспечная для жанчыны і дзіцяці і не выклікае захворванне;
  • не ўплывае на тэмпы фізічнага і нервова-псіхічнага развіцця дзіцяці;
  • не змяняе характар і працягласць лактацыі.

3. Людзі з хранічнымі захворваннямі

Грып выклікае абвастрэнне хранічных захворванняў і можа прывесці да цяжкіх ускладненняў або смяротнага зыходу:

  • у 3 разы ў хворых на дыябет узрастае рызыка шпіталізацыі пры грыпе;
  • у 5 разоў узрастае абвастрэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў (інфаркт) пасля грыпу і ВРВІ;
  • у 3 разы часцей узнікае інсульт на працягу 3 дзён пасля грыпу і ВРВІ.

Пацыенты з хранічнымі захворваннямі добра пераносяць вакцынацыю і ў іх развіваецца дастатковая абарона ад захворвання.

Праведзеная прышчэпка не прыводзіць да абвастрэння хранічнага захворвання.

Памятайце: вакцынацыя супраць грыпу бяспечная, у вакцыне не ўтрымліваюцца жывыя вірусы, таму яна не можа выклікаць захворванне!

Важна! Вакцынацыю супраць грыпу неабходна праводзіць пры адсутнасці вострага захворвання ці абвастрэнні хранічнага захворвання.

За прышчэпкай звернецеся ў паліклініку па месцы жыхарства!

Варакса М.М.
(аўтар артыкула)

урач-эпідэміёлаг
дзяржаўнай установы
«Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі
Ленінскага раёна г. Мінска»