Сігнал «Увага ўсім!»

Стыхійныя бедствы, тэхнагенныя аварыі, прыродныя катастрофы і іншыя катаклізмы… Паменшыць іх трагічныя наступствы можна, мабыць, толькі адным спосабам – своечасовым папярэджаннем аб бядзе.

Сёння ў нашай краіне створана і пастаянна ўдасканальваецца сістэма апавяшчэння на рэспубліканскім, тэрытарыяльным, мясцовым і аб’ектавым узроўнях. Яе асноўная задача – своечасова данесці інфармацыю аб усіх відах небяспекі. Звесткі перадаюцца з дапамогай маўленчых паведамленняў па радыё і тэлебачанні, правадной сувязі. Уключаюцца таксама сірэны, выкарыстоўваюцца сігналы транспартных сродкаў і вулічныя гучнагаварыцелі.

Самы распаўсюджаны спосаб абвесткі насельніцтва – перадача сігналу «Увага ўсім!». Гэта папераджальны сігнал. Ён падаецца з мэтай прыцягнення ўвагі насельніцтва і наступнага паведамлення аб аварыі, катастрофе, стыхійным бедстве.

Пазнаць яго можна па гуку электрасірэн і іншых сігнальных сродкаў. Калі Вы пачулі падобнае дома, трэба адразу ж уключаць радыёпрыёмнік ці тэлевізар. У гэты час там перадаюць экстранае паведамленне, у якім гаворыцца аб тым, якая адбылася надзвычайная сітуацыі, і даюцца ўсе неабходныя рэкамендацыі для наступных дзеянняў. Пры гэтым галоўнае – не панікаваць і спыняць любыя праявы панікі.

Калі сігнал застаў вас на працы, трэба перапыніць працоўны працэс. Калі ў гэты момант вы знаходзіліся на вуліцы, неабходна падысці да бліжэйшага вулічнага гучнагаварыцеля, інфармацыйнага светлавога табло, зайсці ў бліжэйшую краму і праслухаць інфармацыю. Далейшыя дзеянні будуць вызначацца непасрэдна гэтымі ўказаннямі.

Ведаць, як паводзіць сябе ў экстрэмальных абставінах вельмі важна. І, самае галоўнае, памятайце, што ваш асноўны вораг – гэта паніка, якая часцей за ўсё прыводзіць толькі да негатыўных наступстваў. Трымайце сябе ў руках, дакладна ацэньвайце абстаноўку і строга прытрымлівайцеся ўсіх рэкамендацый – у такім выпадку выхад з сітуацыі Вы знойдзеце значна хутчэй!