
Раённае свята «Гуляй, Масленіца»
29 лютага на пляцоўцы каля кінатэатра «Салют» прайшло раённае свята «Гуляй, Масленіца».
Праведзены спаборніцтвы па гіравым спорце, перацягванні каната, конкурсы для дзяцей і дарослых: «Бой мяшкамі», «Выдатнік», «Стаўкі зробленыя», «Рыбалка» спецыялістамі дзяржаўнай установы «Цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы Ленінскага раёна г. Мінска». Пераможцы і прызёры спаборніцтваў і конкурсаў былі ўзнагароджаны прызамі, медалямі, граматамі адміністрацыі Ленінскага раёна, абанементамі ў трэнажорныя залы ЦФОР Ленінскага раёна г.Мінска і салодкімі падарункамі ад Ленінскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.
У спаборніцтвах па гіравым спорце лідэрам стаў Клімаў Сяргей, выхаванец клуба «Надзея» цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы Ленінскага раёна г.Мінска. Спартсмену ўдалося на працягу двух хвілін 64 разы выканаць рывок 24-х кілаграмовай гіры.
У спаборніцтвах па перацягванні ліны мацней за усіх апынулася дружына работнікаў УП «Рамаўтадар Ленінскага раёна г. Мінска». Ва ўпартай сутычцы ім саступіла каманда ААТ «МЗОР», якая заняла 2-е месца.
Цікавай і насычанай была канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел фальклорныя групы «Росквіт» і «Талака», ансамблі: «Щодрыца», «Грамніцы», «Валачобникі», творчыя калектывы ЦДОДіМ.