
15.02.2022
Навіны арганізацый
Новы відэафільм МНС: «Топ асноўных прычын пажараў»
Пажар з’яўляецца адным з самых сур’ёзных і частых відаў бедстваў. Штогод толькі ў Рэспубліцы Беларусь адбываецца каля 6 тысяч вогненных НС, у выніку якіх людзі не толькі губляюць маёмасць, але і растаюцца з жыццём.
Але з-за чаго адбываецца большая частка пажараў? Як іх пазбегнуць?
Новае відэа “Топ асноўных прычын пажараў” на аснове статыстычных звестак раскажа пра пяць самых распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў у жылых дамах грамадзян, а таксама навучыць, як пазбегнуць небяспечных вогненных здарэнняў.