
Назіральнікі: ужо з першых гадзін датэрміновага галасавання людзі актыўна прыходзяць на ўчасткі
Пра гэта расказваюць назіральнікі з участкаў з розных рэгіёнаў краіны.
«Наш участак знаходзіцца на тэрыторыі ўстановы адукацыі. І з самага адкрыцця мы назіралі актыўнасць нашай моладзі. Выбарчая камісія таксама паказвае сваю кампетэнтнасць ва ўсіх пытаннях, усё праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, – адзначыла Святлана Бабко, назіральнік на ўчастку №1 (г. Бабруйск, Магілёўская вобласць). – Асабіста я лічу сваім абавязкам узяць удзел у такой важнай для краіны кампаніі і мяркую, што бабруйчане і надалей будуць таксама актыўна прыходзіць на ўчасткі і пакідаць свой голас за абноўленую Канстытуцыю».
Як расказаў назіральнік з участка № 10 у аграгарадку Ляды Мінскай вобласці Ірына Змачынская, з самай раніцы на ўчастку было дастаткова шматлюдна.
«У нас 10 выбарчых участкаў на невялікі аграгарадок. З самай раніцы мы назіраем на іх актыўнасць. Людзі прыходзяць, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і аддаць свой голас за будучыню Беларусі. Кожны хоча ўнесці свой уклад. Упэўнена, што ўсе, хто прыйшоў сёння на выбарчы ўчастак, разумеюць важнасць моманту», – дадаў назіральнік.
Навіна з партала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі