Мой дом – мая крэпасць: новы фільм МНС пра бяспеку ў інтэрнатах

Фільм “Бяспека ў інтэрнатах”

Кожны чалавек у сваім жыцці павінен мець месца, дзе ён можа адчуць сябе ў бяспецы, пабыць сам-насам са сваімі думкамі або атрымаць падтрымку блізкіх.

Такім домам для многіх з’яўляецца інтэрнат. Аднак, жывучы там, не ўсе ўсведамляюць, што ў слове “інтэрнат» ўтоена словазлучэнне «агульнае жыллё», дзе паводзіны і лад жыцця яго жыхароў адбіваюцца не толькі на іх саміх, але і на тых, хто жыве па суседстве. Гэта датычыцца як бытавых пытанняў, так і пажарнай бяспекі.

Па статыстыцы МНС, з 2016 года па сённяшні дзень у інтэрнатах адбылося 139 пажараў, у якіх загінулі 9, а траўмаваныя 29 чалавек. Кароткае замыканне, пакінутыя без нагляду электрапрыборы, неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні – гэта далёка не ўвесь спіс прычын вогненных здарэнняў, якія здараюцца ў інтэрнатах.

Менавіта таму, каб у чарговы раз нагадаць пра бяспеку і папярэдзіць новыя выпадкі пажараў, Рэспубліканскі цэнтр прапаганды МНС зняў фільм, у якім на рэальных прыкладах вы даведаецеся, як можа быць небяспечна стыхія агню ў сценах «агульнага дома», да якіх наступстваў можа прывесці невыкананне мер бяспекі і што трэба рабіць, каб не стаць ахвярай пажару самому і прычынай трагедыі для іншых.