Лес: як правільна пайсці, каб паспяхова вярнуцца
«Згубіўся ў лесе. Знойдзены на другія-трэціясуткі. Абязводжаны. Напалоханы. Жывы!». Усё часцей такія паведамленні мы бачым у навінах, прычым наўмысна бегла чытаем ты я, дзе зыход пошукаў – трагічны. Кожны можа сказаць: «Са мной гэта не здарыцца. Ніколі». Да моманту, пакуль уяўная ўпэўненасць імгненна не разыдзецца ад ліпкага бескантрольнага страху на незнаёмай сцежцы ў густым лясным паўзмроку.
У гэтым матэрыяле мы раскажам вам, якія менавіта дзеянні прыводзяць да бяды. І калі вы аднойчы рабілі хаця б па адным з пералічаных далей пунктаў, значыць, у вас ужо былі шанцы на няўдалы паход у лес.
Азнаёмцеся з наступнымі «АНТЫправіламі» і вырашыце: наколькі ваша чарговае падарожжа ў лес будзе бяспечным, а вяртанне дадому – хуткім?
Такім чынам, самыя «рэйтынгавыя» памылкі:
- нікога (родным, сябрам, суседзям) не паведаміць пра тое, куды вы накіраваліся і калі вернецеся дадому;
- сысці ў незнаёмыя месцы па невядомых вам маршрутах;
- маючы мабільны тэлефон, пакінуць яго дома або ўзяць незараджаным;
- адправіцца ў лясныя ўгоддзі з дрэнным самаадчуваннем;
- ведаючы пра свае захворванні, не ўзяць неабходных лекаў;
- сысці ў лес, не ўлічваючы ўмоў надвор’я: напярэдадні залевы, навальніцы, шквалістага ветру;
- «прыбрацца» у змакаемую вопратку і не прызначаны для паходаў абутак;
- надзець «камуфляжную» вопратку, у якой вас не разгледзіць і самае зоркае вока;
- адпусціць у лес дзяцей або пажылога чалавека без суправаджэння;
- накіравацца ў гушчар без ежы, вады, нажа, запалак;
- ігнараваць магчымасць запамінання і стварэння арыенціраў;
- згубіўшыся – пачаць панікаваць і блукаць, перасоўвацца ноччу;
- у выпадку начоўкі ў статусе «чалавека, які згубіўся» – улегчыся спаць, ніяк не пазначыўшы сваё месцазнаходжанне (ліхтаром, дымам вогнішча, яркімі рэчамі на дрэве і г.д.).
Запомніце! Галоўнае для чалавека, які згубіўся ў лесе – выйсці да людзей, важныя арыенціры – лініі электраперадач, прасекі і сцяжынкі. Калі вы не змаглі выйсці з лесу, тэлефануйце па нумарах 101 або 112. Пры немагчымасці звязацца з ратавальнікамі – спыніцеся і супакойцеся, не блукайце, тымбольш у цемры. Арганізуйце месца для начлегу, пазначыўшы яго, і чакайце дапамогі, вас абавязкова знойдуць!
Азнаёміцца з правільным «рэйтынгам» дзеянняў, неабходных для бяспечнагаяднання з прыродай, можнаў мабільным дадатку “МНС Беларусі: дапамога побач” , а таксама ў тэматычных разделах«Будзь гатовы» и «Лайфхакі».