Электронныя звароты
З 2 студзеня 2023 г. уступае ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (з дапаўненнямі і змяненнямі ў рэдакцыі ад 28 чэрвеня 2022 г.).
Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28 чэрвеня 2022 г.) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (паведамленняў) на іх з дапамогай Адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей – Сістэма зваротаў).
Доступ карыстальнікаў да Сістэмы зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе: https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).
Заяўнікі ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў:
- рэгіструюцца праз запаўненне формы рэгістрацыі на інтэрнэт-сайце Сістэмы зваротаў;
- падаюць электронныя звароты і атрымліваюць адказы (паведамленні) на іх;
- праглядаюць пералік пададзеных электронных зваротаў і статус іх разгляду;
- накіроўваюць аператару сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў інфармацыйныя паведамленні і запыты на кансультацыю па пытаннях функцыянавання сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.
Падрабязную інфармацыю аб асаблівасцях праходжання рэгістрацыі і ўзаемадзеяння з Сістэмай зваротаў можна знайсці на сайце обращения.бел у раздзеле “Помощь (Дапамога)”.