Гуманітарную дапамогу ад ФПБ атрымалі бежанцы ў лагістычным цэнтры і ў “Світанцы”
З пятніцы Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі далучылася да ўсебеларускай акцыі па зборы прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці для забеспячэння гуманітарнай дапамогай бежанцаў, якія аказаліся заложнікамі міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы.
Нагадаем, што вялікая група бежанцаў з арабскіх краін з’явілася ў раёне пропуску “Брузгі” 8 лістапада. Людзі мелі намер патрапіць у Польшчу, але польскія памежнікі іх не прапусцілі. Сярод мігрантаў шмат жанчын і дзяцей.
Усе гэтыя дні ўцекачы жывуць у імправізаваным намётавым лагеры пад адкрытым небам, які яны арганізавалі побач з лініяй польскай мяжы. Учора, 15 лістапада, дзецям, жанчынам і ўсім жадаючым мігрантам па даручэнні Прэзідэнта Беларусі замест палявых умоў прапанавалі перайсці пад дах – арганізавалі начлег у лагістычным цэнтр недалёка ад мяжы. Ім выдалі матрацы, сухое і цёплае адзенне, прадукты, сродкі гігіены і забяспечылі ўрачэбную дапамогу.
Сёння чарговую партыю гуманітарнай дапамогі мігрантам даставілі прадстаўнікі ФПБ. Прафсаюзныя актывісты наведалі лагістычны цэнтр, дзе першую за апошнія 10 дзён ноч уцекачы правялі ў цяпле. Людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, перадалі цёплыя рэчы і прадукты харчавання.
Потым прафсаюзы адправіліся ў спартыўна-аздараўленчы цэнтр “Світанак”, які размешчаны ў аграгарадку “Парэчча” Гродзенскага раёна. Тут часовы прытулак знайшлі 106 дзяцей і дарослых з арабскіх краін.
Сябры ФПБ выдалі бежанцам прадуктовыя наборы, у іх – малако, ёгурты, хлеб, печыва, вада, фруктовае пюрэ, сокі, пярловая каша з мясам. Найперш дапамогу атрымалі жанчыны і дзеці.
Мігранты дзякуюць беларускаму боку за дапамогу і спадзяюцца на спрыяльны вырашэнне сітуацыі.
Навіна і фота з партала Федерация профсоюзов Беларуси